Гэта вагоны другога класа, з трохмясцовымі купэ, а не чатырохмясцовымі, як было раней. «Там з аднаго боку 3 палічкі», — распавядаюць у Беларускай чыгунцы.

Цягнік з новымі вагонамі пачне хадзіць з 8 снежня, тады ж ён пачне зноў прыбываць на станцыю «Варшава-Цэнтральная».

Кошт на яго пакуль не зменіцца — 610 тысяч рублёў.

Справа ў тым, што старыя вагоны не хацелі пускаць на адрамантаваны цэнтральны варшаўскі вакзал, таму часова цягнік даязджаў і адпраўляўся са станцыі «Варшава-Гданьская».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?