Паводле прагнозу Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, у найбліжэйшыя суткі будзе пераважаць воблачнае надвор’е. У асобных раёнах слабыя ападкі, у асноўным дождж. На большай частцы тэрыторыі туман, ноччу і раніцай месцамі слабы галалёд. Вецер паўднёвы 3–8
Тэмпература паветра ноччу мінус 3 — плюс 3°С, днём плюс 1–6°С.
У Мінску заўтра без істотных ападкаў. Туман, ноччу і раніцай месцамі слабы галалёд. Вецер заходні 3–8
У наступныя двое сутак у Беларусі будзе воблачна з праясненнямі. У нядзелю, 18 лістапада, без істотных ападкаў. У асобных раёнах туман, слабы галалёд. Вецер