«Нам Францыя яшчэ цікавая і з таго пункту гледжання, што там перамагла Сацыялістычная партыя.

Франсуа Алянд, які ўзначальвае Сацыялістычную партыю, — гэта чалавек, я спадзяюся, больш прагматычны і прыземлены.
Прынамсі, першыя месяцы яго палітыкі пра гэта кажуць, пры ўсіх недахопах, якія там існуюць», — мяркуе Лукашэнка.
«Таму ваша задача — найуважлівейшым чынам вывучыць дзейнасць Сацыялістычнай партыі. Магчыма, у нас можа з’явіцца такая партыя.

Не тая партыя сацыялізму, якая калісьці была ў нас фармальна, а партыя сацыялізму, якая дае чалавеку магчымасці для самарэалізацыі, якая не выступае супраць прыватнай уласнасці. Мяркую, мы, калі б у нас з’явілася такая партыя, маглі б прыўнесці шмат карыснага, зыходзячы з негатыўнага і станоўчага вопыту мінулых гадоў у Савецкім Саюзе. Таму я чакаю вашай прапрацоўкі падобных напрамкаў і асабістага дакладу, — звярнуўся Лукашэнка да Паўла Латушкі. — А ўсе астатнія напрамкі супрацоўніцтва ў плане эканомікі, узаемадзеяння з Францыяй, наколькі яны, вядома, гэтага захочуць, вам вядомыя».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?