«У сувязі з эскалацыяй напружанасці ў Ізраілі Міністэрства замежных спраў рэкамендуе беларускім грамадзянам устрымацца ад наведвання гэтай краіны да стабілізацыі становішча», — гаворыцца ў распаўсюджаным 16 лістапада паведамленні беларускага знешнепалітычнага ведамства.

У выніку чарговага палесціна-ізраільскага канфлікту найболей сур’ёзную пагрозу для бяспекі грамадзян Беларусі, якія ўжо знаходзяцца на тэрыторыі Ізраіля, уяўляюць паўднёвыя гарады (Сдэрот, Ашкелон, Ашдод, Кір’ят-Гат, Нетывот, Афакім, Беэр-Шэва) і цэнтральныя раёны краіны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?