Па стане на 13 лістапада індэкс спажывецкіх цэн на тавары і платныя паслугі насельніцтву (інфляцыя), паводле ацэнкі Белстата, з пачатку месяца да сярэдніх цэн кастрычніка 2012 года павялічыўся на 1,1%.

Найбольшы прырост цэн з пачатку месяца адзначаны на ацяпленне (50,9%), праезд цягніком міжнародных зносін (12,5%), муку пшанічную (3,2%), хлеб і хлебабулачныя вырабы (2,5%).

Памідоры падаражэлі на 12%, агуркі — на 6,5%, бульба — на 2,5%, яблыкі — на 10,1%, плады цытрусавых — на 1,5%.

Цэны на моркву знізіліся на 6,7%, буракі — на 5,1%, капусту белакачанную свежую, цыбулю рэпчатую — на 4,1%.

Як паведамлялася раней,

у кастрычніку 2012 года ў параўнанні са снежнем 2011 года цэны павялічыліся на 18,1%.

Па выніках года ўрад разлічвае ўтрымаць інфляцыю ў межах 19—22%. У 2011 годзе спажывецкія цэны павялічыліся на 108,7%.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?