Зважаючы на паўсталую дыскусію («НН», №2, №9) аб месцы Царквы ў грамадзкім жыцьці, мушу заўважыць, што ўдзел Царквы ў канкрэтных палітычных баталіях на баку канкрэтнага палітыка сапраўды ня ёсьць ейнаю місіяй. Але і ня ейная місія – навучаць «мудрасьці, разважнасьці, стрыманасьці». Місіяй Царквы ёсьць укараненьне Слова Божага ў душы людзкія. Бачачы хлусьню, зьдзек з асобы, страх, што здушыў грамадзтва, Царква не павінна мірыцца з такім прыніжэньнем чалавечае асобы і шукаць нейкіх кампрамісаў.

«Што супольнага ў сьвятла зь цемрай? Якая згода Хрыста з Вэліялам?» (2 Карынф. 6:14–15.) Яна мусіць называць ману маной, а зло – злом.

Не адстойваючы чалавечае годнасьці, стаючы ў баку ад пануючай несправядлівасьці, як можаш казаць, што падаў руку дапамогі таму, хто гэтага прагнуў.

Сапраўды, ад іерархаў дзеючых у Беларусі канфэсіяў мы ня чуем зваротаў аб патрэбе трымацца маральнасьці і жыць не паводле зла. Але маецца і іншая пазыцыя. Каб адчуць розьніцу, досыць пачытаць фрагмэнты звароту да вернікаў Сыноду япіскапаў Кіева-Галіцкае Мітраполіі Ўкраінскае Грэка-Каталіцкае Царквы, што прагучаў у 2004 годзе перад выбарамі. Нашы ўкраінскія браты не баяліся адкрыта засьцерагаць хрысьціянаў ад удзелу ў фальсыфікацыі выбараў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?