Расія працягвае перамовы з Беларуссю аб пастаўках нафты ў 2013 годзе, паведаміў віцэ-прэм’ер РФ Аркадзь Дварковіч.

«На гэты момант мы не ўзгаднілі з беларускім бокам аб’ём паставак нафты ў 2013 годзе да 23 мільёнаў тон.
Перамовы па гэтым пытанні працягваюцца», — заявіў ён.
16 лістапада першы намеснік прэм’ер-міністра Беларусі Уладзімір Сямашка заявіў, што Расія не пярэчыць супраць пастаўкі ў 2013 годзе 23 мільёнаў тон нафты.
«У 2013 годзе мы дамовіліся, што гэта будзе 23 мільёны тон, пярэчанняў мы не пачулі. У мяне ёсць усе падставы казаць, што гэта лічба будзе 23 мільёны тон», — сказаў першы віцэ-прэм’ер, падводзячы вынікі нядаўніх перамоў у Маскве з віцэ-прэм’ерам Расіі Аркадзем Дварковічам, якія ён ацаніў як станоўчыя.

Пры гэтым Сямашка паведаміў, што «ніякага кватавання на рынку Мытнага саюза па пастаўках энерганосьбітаў не існуе». Паводле яго слоў, менавіта АЭП дазваляе Беларусі мець прэферэнцыі ў пастаўках нафты і газу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?