Фанаты «Партызана» напалі на заўзятараў мінскага «Дынама», што адзначалі перамогу каманды над «Тарпеда-БелАЗам» (2:0) і трэцяе месца клуба каля кавярні «Азёрная» ў Смалявічах.

Да кавярні пад’ехалі 5 легкавых аўтамабіляў, з якіх выбеглі маладыя людзі і пачалі скандаваць «МТЗ» [былая назва «Партызана» — НН] і ўвязаліся ў бойку з заўзятарамі «Дынама». Нападнікі былі ў масках і выкарыстоўвалі нажы і газавыя балончыкі. Таксама пашкодзілі адзін з аўтамабіляў. Пасля інцыдэнту яны збеглі.

Пацярпелым удалося зафіксаваць нумары аўтамабіляў фанатаў «Партызана». Заўзятары «Дынама» выклікалі міліцыю і цяпер знаходзяцца з Смалявіцкім РУУС для высвятлення абставінаў здарэння.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?