Мааз аль-Хаціб, абраны старшынём часовай Рады сірыйскай апазіцыі, быў прыняты ў Елісейскім палацы. Францыя першай з еўрапейскіх дзяржаваў прызнала Нацыянальную кааліцыю рэвалюцыйных сілаў у якасці законнага ўрада краіны. Падчас перамоваў у Парыжы абмяркоўвала пытанне прыняцця ў Францыі пасольства сірыйскай апазіцыі.

Іншыя еўрапейскія краіны і ЗША пакуль устрымліваюцца ад такога прызнання. Нагадаем, што Францыя была таксама першай краінай, якая прызнала паўстанцкі ўрад Лівіі.

Аль-Хаціб — памяркоўны мусульманскі прапаведнік. Ён вымушаны быў пакінуць Дамаск, калі ўзнікла пагроза ягонага арышту.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?