Маніфестацыю арганізавалі кансерватыўныя і каталіцкія арганізацыі. Да шэсця далучыліся іерархі касцёла. Аналагічныя масавыя дэманстрацыі прайшлі ва ўсіх вялікіх гарадах.

Сацыялістычны ўрад Алянда мае намер легалізаваць аднаполыя шлюбы. Грамадская думка падтрымлівае такую ідэю, але выступае супраць надання аднаполым сем'ям права ўсынаўляць дзяцей. На сёння ў Францыі ўзаконеныя аднаполыя саюзы, а не паўнапраўныя сем'і. Гэта значыць, заканадаўства рэгулюе гаспадарчыя і маёмасныя правы ў такім саюзе, але не дае яму поўных правоў сям'і. З рэзкай крытыкай новых праектаў выступіла царква.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?