17 лістапада ў Мінску прайшоў ХIХ Міжнародны турнір па грэка-рымскай барацьбе памяці алімпійскага чэмпіёна Алега Караваева. Наймацнейшай у гэтых камандных спаборніцтвах стала зборная Расіі, якая перамагла ў фінале каманду Азербайджана.

Беларускія барцы ва ўпартай барацьбе з украінскімі атлетамі заваявалі бронзавыя ўзнагароды турніру.

У гэтым турніры ўпершыню маглі браць удзел барцы, не старэйшыя за 23 гады. Новаўвядзенне мае стаць штуршком для прыходу моладзі ў каманду Беларусі,
магчымасцю параўнаць узровень маладых барцоў у розных краінах.
У спаборніцтвах узялі ўдзел восем зборных - Азербайджана, Казахстана, Літвы, Расіі, Украіны, Польшчы і дзве каманды Беларусі.
Алег Караваеў стаў першым беларускім алімпійскім чэмпіёнам па грэка-рымскай барацьбе, якая раней называлася класічнай. У 1960 годзе ў Рыме на ХVII летніх Алімпійскіх гульнях ён атрымаў перамогу ў вагавой катэгорыі да 57 кг.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?