Грамадства66

Новым старшынёй незалежнага Саюза палякаў стаў спартовы трэнер Мечыслаў Яськевіч

Ён набраў на 7 галасоў болей за дзейную старшыню.

У працы VIII з’езда незалежнага Саюза палякаў Беларусі бярэ ўдзел 218 дэлегатаў, або 94% ад агульнай лічбы вылучаных дэлегатаў.

У выніку галасавання абраны новы старшыня арганізацыі. Ім стаў Мечыслаў Яськевіч, за якога прагаласавала 112 дэлегатаў.

Другая кандыдатка, Анжаліка Арэхва, атрымала 105 галасоў у сваю падтрымку. З розніцай у 7 галасоў Мечыслаў Яськевіч стаў старшынём арганізацыі. Гэта досыць нечаканы вынік, бо ўсе меркавалі, што Анжаліка Арэхва, якая на працягу трох гадоў выконвала абавязкі старшыні арганізацыі, зойме пасаду паўнапраўна. Спартовы трэнер Мечыслаў Яськевіч раней быў намеснікам старшыні Саюза палякаў Беларусі.

На пачатку галасавання было вылучана сем кандыдатаў, сярод іх такія вядомыя дзеячы, як Анжаліка Борыс, Тадэвуш Гавін і іншыя. Усе яны знялі свае кандыдатуры,
і на фініш галасавання выйшлі два кандыдаты.

З’езд таксама абярэ Галоўную раду арганізацыі, якая ўжо на сваім паседжанні абярэ старшыню Галоўнай рады, а таксама намеснікаў старшыні арганізацыі.

Незалежны Саюз палякаў не падпарадкоўваецца лукашэнкаўцам, а дзейнічае самастойна. У піку яму ўлады стварылі падкантрольную арганізацыю польскай меншасці, на чале якой стаяць «правераныя асобы».

Каментары6

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Спявачку Мэрыем Герасіменка на працягу двух гадоў збіваў муж36

Спявачку Мэрыем Герасіменка на працягу двух гадоў збіваў муж

Усе навіны →
Усе навіны

«Апантанасці геапалітыкай, як у Расіі, у нас сёння няма». Гісторык паразважаў, ці перажывуць беларусы «русский мир»15

Рубіа патлумачыў заяву Трампа пра зброю для Украіны за кошт НАТА

«Горад працоўнай славы 1941—1945». У Баранавічах адкрылі манумент з дзіўнай назвай9

У Беларусі і Расіі распрацуюць штучны інтэлект з традыцыйнымі каштоўнасцямі4

Асудзілі за «садзеянне экстрэмізму» былога дырэктара школы

Вучоныя знайшлі агромністае радовішча золата, якое змяшчае 99,999% усяго золата планеты8

У Польшчы адбылося ДТЗ з аўтобусам, поўным беларусаў3

Макрон заявіў пра гатоўнасць адправіць ва Украіну 50 тысяч вайскоўцаў6

У Навагрудку падпісалі дамову аб стварэнні Беларускага музея Халакосту4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Спявачку Мэрыем Герасіменка на працягу двух гадоў збіваў муж36

Спявачку Мэрыем Герасіменка на працягу двух гадоў збіваў муж

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць