Ноччу 17 лістапада адбыўся пажар на тэрыторыі адкрытага рэчавага рынка ТАА «Лагуна».
Як паведаміў
інфармацыя аб НЗ на вуліцы Валгаградскай паступіла ратавальнікам у 23.48.Да месца выкліку былі накіраваныя дзве аўтацыстэрны і два аўтамабілі хуткага рэагавання Брэсцкага гарадскога аддзела па НС. Да прыбыцця ратавальнікаў
гарэў металічны гандлёвы павільён з жаночай адзежай.Тушылі пажар 48 хвілін.
Агонь знішчыў маёмасць і ўнутранае аздабленне, пашкодзіў дах у павільёне, а таксама маёмасць і ўнутранае аздабленне суседняга павільёна. Ніхто з людзей не пацярпеў.
Прычына пажару высвятляецца. У першую чаргу разглядаецца версія кароткага замыкання электраправодкі ў павільёне, паведаміў