У суботу, 17 лістапада, на «Мінск-Арэне» быў баскетбол. У рамках Адзінай Лігі ВТБ «Цмокі-Мінск» прымалі адзін з наймацнейшых клубаў Еўропы — маскоўскі ЦСКА і зноў ганебна прайгралі — 48:90.

Наведалі матч і хакеісты маскоўскага «Дынама»: (яны акурат сёння гуляюць з мінскімі дынамаўцамі матч чэмпіянату КХЛ). Але баскетбол учора маскоўскія хакеісты паглядзець не здолелі — спартоўцаў хутка справадзілі прадстаўнікі аховы арэны, піша Goals.by. Зорны Аляксандр Авечкін (на фота № 2) быў, відаць, моцна здзіўлены.

Маскоўскае «Дынама», дарэчы, сёння перамагло ў авертайме (3:2), а Авечкін закінуў пераможную шайбу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?