Людзі, якія лячыліся або лечацца ад раку, і маюць хранічную стомленасць, выкліканую наступствамі хваробы і лячэння, могуць павысіць сваю энергію з дапамогай рэгулярнай хадзьбы або язды на ровары.

Такую навіну прынесла агенцтва Reuters са спасылкай на вынікі 38 клінічных эксперымэнтаў, у якіх бралі ўдзел агулам больш за 2600 хворых.

Доўгатэрміновае пачуццё стомленасці ў анкалагічных хворых можа быць выклікана як самой хваробай і звязанымі зь ёй працяглымі болямі, так і наступствамі хіміятэрапіі. Ранейшыя дасьледаванні сведчылі, што ў такой ситуацыі могуць дапамагчы збалансаванае харчаванне і акупунктура.

Аднак вынікі новых эксперымэнтаў паказваюць, што ёсць і іншыя дзейсныя сродкі. Іх выгода ў тым, што хворыя могуць звяртацца да іх ў вольны час.

Адна з аўтараў даследавання, доктар Фіёна Крамп з Універсітэта Заходняй Англіі ў Брысталі, паведаміла што ўдзел у эксперыменце бралі розныя хворыя, але пераважалі жанчыны з ракам малочнай залозы. Фізічная актыўнасць, якую прапаноўвалі ўдзельнікам эксперымента, варыявалася ад хадзьбы і язды на ровары, да больш сур’ёзных фізічных нагрузак і ёгі. Частата нагрузак таксама была рознаю — ад двух разоў на тыдзень да штодзённых трэніровак. Час нагрузкі — ад 10 хвілін да дзвюх гадзін.

Калі вынікі эксперымента былі падсумаваныя, аказалася, што найлепшыя вынікі мелі тыя хворыя, якія рэгулярна хадзілі або ездзілі на ровары. Менавіта яны адчулі, што ў целе ім прыбавілася энергіі і сілы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?