ДэлегацыяЛіберальна-дэмакратычнай партыі другі раз за месяц адправіцца з візітам у Маскву для сустрэч у Дзяржаўнай думе Расіі, паведамілі ў арганізацыі. Плануецца, што візіт пачнецца 22 лістапада, яго мэта пакуль не раскрываецца.
Папярэдні двухдзённы візіт ЛДП у Маскву адбыўся менш чым месяц таму. У прыватнасці, 25 кастрычніка прайшла сустрэча з кіраўніцтвам
У ЛДП таксама паведамілі, што 16 лістапада ў Мінску адбылася нарада Вышэйшага савета і Цэнтральнага камітэта партыі і кіраўнікоў яе рэгіянальных аддзяленняў. На ім, у прыватнасці, абмяркоўваліся пытанні падрыхтоўкі да запланаванага на красавік 2013 года з’езда партыі.