Пытанні аптымізацыі работы Следчага камітэта абмяркоўваліся сёння падчас рабочай сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі са старшынёй СК Валянцінам Шаевым. На сустрэчы таксама прысутнічалі дзяржсакратар Рады бяспекі Леанід Мальцаў, старшыня КДБ Валерый Вакульчык і генеральны пракурор Аляксандр Канюк.

«Першыя месяцы работы Следчага камітэта паказалі неабходнасць карэкціроўкі колькасці і структуры гэтага камітэта», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.
Як станоўчы момант ён адзначыў, што ў гэтым выпадку гаворка ідзе пра некаторае скарачэнне ранейшай пэўнай колькасці супрацоўнікаў ведамства.

«Што тычыцца структуры, то гэта працоўны момант, і мы дамаўляліся з вамі, што ў гэтым складзе прапанаваную новую структуру Следчага камітэта, калі мы з гэтым пагодзімся і ў гэтым ёсць неабходнасць, прымем ў найбліжэйшы час», — заявіў ён.

«Гэта правільна, што не сталі чакаць. Калі бачыце дзесьці нейкія вузкія месцы, недахопы, то іх трэба своечасова выпраўляць», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Ён асабліва падкрэсліў, што сродкі, што вызваляюцца ў выніку аптымізацыі колькасці і структуры, павінны заставацца ў распараджэнні ведамства:
«Будзь то КДБ, пракуратура, Следчы камітэт або міліцыя, грошы павінны застацца на развіццё гэтай структуры і для павышэння грашовага забеспячэння супрацоўнікаў». Аляксандр Лукашэнка даручыў Леаніду Мальцаву ўзяць дадзенае пытанне на кантроль.
Лукашэнка быў праінфармаваны аб асноўных напрамках прапанаванай аптымізацыі. У тым ліку абмяркоўваліся пытанні аб стварэнні міжраённых аддзелаў Следчага камітэта,
больш кампактных структур падраздзяленняў з забеспячэннем ў той жа час задач па якасным і аб’ектыўным расследаванні крымінальных спраў.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?