Як паведаміў начальнік аддзела інфармацыі і грамадскіх сувязей УУС Брэсцкага аблвыканкама Сяргей Дучэнка, на моладзевай вечарынцы ў Жабінкаўскім раёне канфіскаваныя наркотыкі.

Наркатычныя сродкі былі выяўленыя ўвечары 17 лістапада ў аздараўленчым цэнтры «Арляня» у танцавальнай зале, які жыхар Брэста арандаваў для правядзення дыскатэкі з нагоды Дня студэнта.

У трох берасцейцаў — удзельнікаў гэтага мерапрыемства супрацоўнікі міліцыі выявілі і канфіскавалі 5 пакецікаў і папяровых скруткаў, дзе па папярэдніх звестках знаходзіліся гашыш і марыхуана. Праводзіцца праверка, прызначаная экспертыза.

Матэрыялы праверкі будуць перададзеныя ў Жабінкаўскі раённы аддзел Следчага камітэта для прыняцця рашэння.

Як адзначыў Дучэнка, на гэтай дыскатэцы супрацоўнікі міліцыі таксама канфіскавалі 16 літраў спіртазмяшчальнай вадкасці, якая знаходзілася ў палімерных пяцілітровых бутэльках.

Як патлумачыў адзін з арганізатараў мерапрыемства, усяго было закуплена 50 літраў такога спірту.

На вечарынцы прысутнічалі 126 чалавек, большая частка з якіх студэнты рэгіёну. Трапіць на яе можна было па запрашальных квітках.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?