Расійскі рэжысёр анімацыйнага кіно Аляксандр Давыдаў памёр на 76-м годзе жыцця ў Маскве ў аўторак.

Аляксандр Давыдаў нарадзіўся ў Маскве 25 студзеня 1937 года. У 1958-м скончыў курсы мастакоў-мультыплікатараў пры кінастудыі «Саюзмультфільм». У 1959-м прыняў удзел у працы над мультфільмам «Хутка будзе дождж».

Як рэжысёр Давыдаў дэбютаваў у 1980 г., зняўшы серыю вядомага альманаха «Вясёлая карусель». Усяго ён удзельнічаў у стварэнні амаль 100 мультфільмаў, самымі вядомымі з якіх сталі знакамітыя гісторыі пра папугая Кешу. У прыватнасці, за карціну «Вяртанне блуднага папугая» Давыдаў быў удастоены ў 1987 годзе прэміі «Ніка».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?