Прадстаўніца Віцебскага абласнога ўпраўлення следчага камітэта Іна Гарбачова адмовілася паведаміць, ці з'явіліся новыя падазраваныя ў крымінальнай справе, распачатай паводле артыкула «Хуліганства» па факце выбуху піратэхнічнай прылады ўвечары 11 лістапада.

«На цяперашні момант упраўленне Следчага камітэта па Віцебскай вобласці каментароў журналістам не дае і прычынаў адмовы не тлумачыць!» — адзінае, што сказала спадарыня Гарбачова ў тэлефоннай размове.

З гэтых словаў можна толькі меркаваць, што справа не скасаваная. Але іншыя дэталі невядомыя.

Апошняй заявай Следчага камітэтау па справе выбуху каля віцебскага КДБ было афіцыйнае паведамленне, распаўсюджанае некалькі дзён таму. У ім гаварылася, што ўсіх затрыманых — а іх у першыя гадзіны пасля выбуху было некалькі дзясяткаў — ужо адпусцілі. У тым ліку і трох чалавек, якія заставаліся падазраванымі па гэтай справе цягам трох сутак. І што на той момант падазраваных у здзяйсненні выбуху ў Следчага камітэта не было ўвогуле.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?