Аб гэтым паведаміў пасол Беларусі ў Азербайджане Мікалай Пацкевіч на прэс-канферэнцыі ў Баку 20 лістапада, перадае азербайджанскае інфармацыйнае агенцтва 1news.az. Паводле яго слоў, візіт пройдзе па запрашэнні прэзідэнта Азербайджана Ільхама Аліева.

Дыпламат падкрэсліў, што ў рамках візіту азербайджанскага прэзідэнта Ільхама Аліева ў Беларусь, які адбыўся ў пачатку гэтага года, паміж дзвюма дзяржавамі было падпісана сем дакументаў. Пасол дадаў, што падобныя візіты дэманструюць высокі ўзровень адносін паміж дзвюма краінамі.

Акрамя таго, як адзначыў Пацкевіч, у снежні гэтага года ў Мінску пройдзе беларуска-азербайджанскібізнэс-форум.
На думку дыпламата, гэты форум абяцае вялікія перспектывы, бо створыць умовы для рэалізацыі шэрагу значных сумесных праектаў.

Пацкевіч таксама паведаміў, што ў 2013 годзе ў Баку адбудзецца пасяджэнне азербайджана-беларускай міжурадавай эканамічнай камісіі, а таксама пройдуць Дні культуры Беларусі, у рамках якіх будуць арганізаваны шырокамаштабныя мерапрыемствы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?