Часлава Антонаўна Семяновіч не жыве.

Яна хварэла на сэрца, памерла ў Горадні сёньня, 26 – га красавіка, ва ўзросьце 77 гадоў. Для нас, фронтаўцаў, гэта цяжкая страта. Адышла ў лепшы сьвет сябра нашаў Партыі змагарная беларуска надзвычайнай шчырасьці, надзейнасьці і перакананьня. Часлава Антонаўна моцна любіла Беларусь сваім шчырым сэрцам. Гэтая яе сардэчная любоў да Бацькаўшчыны, шчырасьць, справядлівасьць і пабожны розум дазвалялі ёй беспамылкова арыентавацца ў складаных перэпетыях палітыкі і дачыненьняў, бо крытэрыям была Беларусь і справядлівасьць дзеля Беларусі.

На такіх людзях як Часлава Антонаўна заўсёды трымаецца моцная і праўдзівая ідэя, бо яны здольныя ахвяравацца дзеля яе. Змаганьне без такіх людзей, часам сьціплых і непрыкметных, ‑‑ мёртвае. Яны, такія людзі, надаюць яму сацыяльны грунт і грамадзкую сілу.

Я ведаў Чаславу Антонаўну асабіста, ня раз з сябрамі‑фронтаўцамі бываў у Горадні ў яе гасьцінным доме. Добрая памяць пра яе застанецца ў мяне назаўсёды. Няхай жа хораша будзе ёй на тым сьвеце. Няхай убачыць адтуль дарагую нашу Беларусь вольнай моцнай і дасканалай. Хай будзе спакой яе шчырай і вернай душы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?