Паводле прагнозу Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, 22 лістапада ў Беларусі чакаецца пераважна пахмурнае надвор’е. Без істотных ападкаў. Ноччу і раніцай на большай частцы тэрыторыі, днём месцамі туман. Раніцай у асобных раёнах слабы галалёд. Вецер паўднёва-ўсходні 2–7 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 2 — плюс 4°С, днём плюс 1–7°С.

У Мінску 22 лістапада таксама будзе пераважаць пахмурнае надвор’е, без істотных ападкаў. Ноччу і раніцай часам туман. Вецер паўднёва-ўсходні 2–7 м/с. Тэмпература паветра ноччу 0 — плюс 2°С, днём плюс 2–4°С.

23 лістапада ў Беларусі пахмурна з праясненнямі. У асобных раёнах невялікія ападкі, галоўным чынам дождж. Месцамі туман, ноччу і раніцай слабы галалёд. Вецер паўднёвы, паўднёва-ўсходні 4–9 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 3 — плюс 3°С, днём 0 — плюс 5°С.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?