Вокладка «ХД».

Вокладка «ХД».

Была ў «ХД» і асобная паэтычная гумарыстычная рубрыка. Яе вёў Язэп Германовіч і пісаў у ёй на вострапалітычныя тэмы.

Была ў «ХД» і асобная паэтычная гумарыстычная рубрыка. Яе вёў Язэп Германовіч і пісаў у ёй на вострапалітычныя тэмы.

Тут публікаваліся не толькі матэрыялы на рэлігійную тэму. Змяшчаліся навіны Заходняй Беларусі, СССР ды ад усяго свету: літаратура, падарожныя нататкі, карысная інфармацыя па здароўі ды гаспадарцы.

На апошняй старонцы традыцыйна друкавалася рубрыка «Куток жартаў». Змяшчаліся анекдоты на самыя розныя тэмы. Многія з іх не адпавядаюць класічнаму разуменню «хрысціянскага зместу».

Верагодна, некаторыя з надрукаваных анекдотаў цыркулявалі ў грамадстве і вызначалі пэўныя настроі, а іншыя прыдумляліся проста ў нумар сябрамі рэдакцыі. Беларускія ксяндзы ўмелі смяяцца з сябе.

Ніжэй пададзеная падборка анекдотаў з нумароў «Хрысціянскай думкі» за 1930-я. Лацінка, на якой друкаваўся часопіс, перададзеная сучасным кірылічным правапісам.

* * *

Госць падчас абеду да гаспадароў:

– Што за смачны абед, такога шчэ ніколі не еў.

На гэта сынок гаспадара:

– І мы таксама.

* * *

– Ведаеце, — кажа пан Брахоўскі пры стале ў гасцях, — жанчына можа быць нястройная і нядобрая, няветлівая і няшчырая, але мусіць умець добра варыць. Найлепшым гэтага доказам ёсць наша гаспадыня, у якой мы сёння гасцім.

* * *

– Бачу, што табе нешта далягае.

– Так, бо мая жонка не гавора са мной ужо сем дзён. А ведаю, што калі яна гневаецца, то не гавора восем дзён. Знача, хутка пачне гаварыць…

* * *

– Калі памёр мой муж, дык і я не хачу жыць, пайду за ім!..

– Бойся Бога! Дай ты яму спакою хоць у гробе!

* * *

– Язэп, ці гэта ты выразаў з газеты артыкул «Як дажыць да ста гадоў»? — пытае жонка мужа.

–Так, даражэнькая. Бачыш, я не хацеў, каб гэны артыкул прачытала твая мама.

* * *

– Вы, па-мойму, ужо даўно здалі шафёрскія экзамены і дасталі дазвол ездзіць, але дагэтуль я вас аніразу не бачыў у аўце.

– Так, але з такім трудом здабыў сабе права язды, што не хачу яго так хутка страціць.

* * *

Задуменны прафесар сядзіць над кнігай і задуменна адганяе надаедлівую муху. Кажа да жонкі:

– Злаві ты яе і, не робячы ёй нічога благога, выпусці за акно.

На гэта кажа яму жонка:

– Дык на дварэ дождж лье!

– Ну дык дай ёй мой парасон, — адказвае задуменны прафесар.

* * *

– Не разумею, як адзін чалавек можа зрабіць гэтулькі памылак, — кажа вучыцель да вучня. — Гэта не аднаго работа, мне памагаў тата і сястра.

* * *

Вучыцель:

– Кім быў святы Павел?

Вучань:

– Не ведаю.

Вучыцель падказвае:

– Ап… Ап…

– Аптэкарам.

* * *

У рэстарацыі:

– Гэта ж вы мне падалі сапсутыя яйкі!

– Бачыце, цяпер свет такі сапсуты, што нават куры нясуць сапсутыя яйкі!

* * *

– Чаго ты прыйшоў да мяне з петухом? — пытае гадзіннікавы майстра ў селяніна.

– Можа, пан што дарадзіў бы: заўсёды пяяў а шостай, а цяпер пачаў пазніцца на паўгадзіны.

* * *

– Ідзі паглядзі, ці разнік мае цялячыя ногі?

– Хадзіла, але нічога не бачыла, бо разнік быў у ботах.

* * *

– Прыкра мне, што мая курыца улезла ў пана гарод.

– Нічога, мой сабака яе з’еў.

– Вось добра, пана сабаку я пераехаў самаходам.

* * *

– Васпан дырэктар ці я?!

– Не, не я дырэктар – вы.

– Дык нашто глупства гаворыш?!

* * *

У архіве аднаго старога касцёла знайшлі рахунак, які напісаў маляр. Між іншым, знаходзім у ім гэткія запісы:

1. За змену і направу дзесяцёх прыказанняў – 2 рублі.

2. За дароблены хвост пякельнаму цмоку – 2 рублі.

3. За павелічэнне неба і зробленых некалькі зораў – 3 рублі.

4. За направу агню пякельнага –2 рублі.

і 5. За прадоўжанне канца свету, які быў закароткі – 4 рублі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?