Нацыянальны банк не бачыць падставаў для правядзення дэвальвацыі ў Беларусі. Пра гэта заявіла 21 лістапада журналістам старшыня праўлення Нацбанка Надзея Ермакова.

«Дэвальвацыя у нас не праглядаецца і не пралічваецца. На гарызонце яе няма», — падкрэсліла кіраўнік Нацбанка.

Ермакова таксама паведаміла пра пазітыўныя змены на рынку дэпазітаў, дзе назіраецца невялікі прыток па ўкладах у беларускіх рублях.

«Гэта, вядома, добра. Тут адыграла ролю тое, што павысіліся стаўкі прыцягнення. Але прыток невялікі», — сказала Ермакова. Яна адзначыла, што валютныя ўклады таксама растуць, прычым трохі вышэйшымі тэмпамі, чым у беларускіх рублях, але не так, як гэта было ў трэцім квартале. «У цэлым агульны прыток укладаў ёсць», — канстатавала кіраўнік Нацбанка.

У кастрычніку была адзначана тэндэнцыя адтоку рублёвых укладаў насельніцтва з банкаў. Нацбанк разлічваў у лістападзе пераламаць гэтую тэндэнцыю.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0