«Навiны с налётам сенсацыi сыплюцца як пажухлыя, лiстападаўскiя лiсты. Аказваецца, i «Хартыю», i АГП стварыў Уладзімір Мацкевiч. Божачкі! I ланцугi амапаўскiя ён рваў. I партыю некуды спрабаваў накiроўваць. Столькi новага i цiкавага!» — так адрэагаваў лідар АГП Анатоль Лябедзька на анлайн-канферэнцыю Уладзіміра Мацкевіча.

16 лістапада канферэнцыя Нацыянальнай платформы Форуму грамадзянскай супольнасці «Ўсходняга партнёрства» прыняла Канцэпцыю развіцця на 2012–2014 гады. Перамог варыянт Мацкевіча, які прадугледжвае большую палітызацыю недзяржаўных арганізацый. Гэта звярнула на Мацкевіча як на чалавека з лідарскімі амбіцыямі ўвагу і палітыкаў, і СМІ.

«Мы павінны канстатаваць факт і сказаць: мы, невялічкая частка актыўных людзей у грамадзянскай супольнасці і палітычнай апазіцыі — за еўрапейскую інтэграцыю, а тыя, хто кіруе нашай краінай — супраць», — кажа Мацкевіч.

Сёння ён даў анлайн-канферэнцыю на сайце радыё «Свабода». І зноў зрабіў заявы, што выклікалі рэакцыю ў палітычных колах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0