На яго думку, пытанне пастаўкі казахстанскай нафты ў Беларусь мае і эканамічныя і тэхналагічныя перадумовы. У прыватнасці, у большасці відаў нафты, што здабываецца ў Казахстане, шмат парафіну, які, паводле слоў спецыяліста, з’яўляецца «вельмі каштоўнай сыравінай» для нафтахімічнай галіны.

«Але ў Адзінай эканамічнай прасторы пастаўка нафты — прадмет рэгулявання трыма дзяржавамі, і, значыць, вырашэнне такога пытання павінна быць прынятае ўсімі краінамі.
Існуючая міжнародная прававая база абслугоўвае ўзаемадзеянне Беларусі і Расіі, гэта значыць нашу перапрацоўку расійскай сыравіны. У Казахстана таксама ёсць бізнес па перапрацоўцы нафты, у тым ліку расійскай нафты», — патлумачыў намеснік міністра.

Паводле яго слоў, існуючыя пагадненні патрабуюць уключаць усіх трох партнёраў, у тым ліку ўзгадненне ўмоў транзіту нафты і ўмоў узаемаадносін бюджэтаў па экспартных мытных пошлінах. «Калі такая дамоўленасць будзе дасягнута, то мы б змаглі перапрацоўваць казахстанскую нафту, частка якой ужо пастаўляецца па нашай тэрыторыі ў Заходнюю Еўропу. Тады і нашы адносіны з Казахстанам былі б больш збалансаванымі, бо мы маем сёння істотны прафіцыт на нашу карысць», — адзначыў Кудасаў.

«Мы ў гэтым кірунку працуем, і гэты працэс уключае тры бакі», — рэзюмаваў намеснік міністра.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?