Пачасціліся выпадкі перасылкі па пошце забароненых да абароту наркатычных сродкаў і псіхатропных рэчываў, паведаміў пракурор аддзела па наглядзе за дазнаннем пракуратуры Мінскай вобласці Максім Агеенка.

Паводле яго слоў, сёлета Мінскай рэгіянальнай мытняй было распачата 11 крымінальных спраў па фактах учынення такіх злачынстваў.

«Хуткаму выяўленню злачынстваў садзейнічае ўзаемадзеянне супрацоўнікаў мытных органаў і пошты, што дазваляе аператыўна выяўляць факты незаконнага перамяшчэння забароненых да абароту рэчываў і прымяняць прадугледжаныя законам меры да іх спынення», — сказаў Максім Агеенка.

Пракуратура Мінскай вобласці нагадвае, што за незаконны абарот наркатычных сродкаў і псіхатропных рэчываў можа быць прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам да пятнаццаці гадоў з канфіскацыяй маёмасці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?