Ад сённяшняга дня ў кінатэатрах ідзе расійскі фільм «Салавей-разбойнік»: гісторыя Севасцяна Салаўёва, сучаснага «разбойніка новага пакалення» з сваім кодэксам гонару: аднавіць у родным краі справядлівасць, прапанаваць інтым кожнай сімпатычнай дзяўчыне і адбіцца ад батальёна АМОНу і сакрэтных агнетаў.

Жанр фільма вызначаны як «ядзерная камедыя», і спалучае ў сабе стылістыку бандыцкіх серыялаў, класічнага вэстэрна, і гісторый легендарных крымінальнікаў кшталту Бені Крыка,
якія таксама любілі зайсці ў якое-небудзь грамадскае месца і сказаць: «Панове, не хвалюйцеся, гэта рабаванне, будынак замініраваны!».

Ролю бандыта Салаўёва іграе Іван Ахлабысцін, былы святар, які, здаецца, канчаткова перайшоў у кіно. Найчасцей з’яўляецца ў ролях хамаватых, дзёрзкіх неўротыкаў, што праўда, сімпатычных і справядлівых. Такі сабе самапальны Джэймс Бонд з рускай глыбінкі. Зняў фільм Яўген Баранаў — вучань Сяргея Салаўёва.

Ад сённяшняга дня фільм выходзіць у пракат у Беларусі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?