Ілюстрацыйнае фота

Ілюстрацыйнае фота

Напярэдадні ён запрасіў дамоў дзяўчыну, з якой пазнаёміўся каля адной са сталічных гасцініц.

Пасля аказання адпаведных паслуг госця акрамя аплаты прыхапіла з сабой яшчэ і 800 даляраў.

Факт крадзяжу мужчына выявіў толькі на наступны дзень і прынёс у міліцыю відэазапіс учыненага злачынства.

Зафіксаваць момант злачынства ўдалося дзякуючы выпадкова ўключанай веб-камеры камп'ютара.

Прыкметы прастытуткі былі перададзеныя ўсім міліцэйскім нарадам, і праз некалькі гадзін падазроная была затрымана. Ёю аказалася 28-гадовая мінчанка, якая неаднаразова прыцягвалася да адміністрацыйнай адказнасці за прастытуцыю і дробныя крадзяжы. Цяпер ёй давядзецца адказаць за крадзеж.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?