Калі знойдзецца пакупнік, які пагодзіцца заплаціць такія грошы, угоду можна будзе назваць рэкорднай для Гродна.

«Выдатная, прасторная кватэра на 3-м паверсе 3-павярховага цаглянага дома. Агульная плошча — 49, жылая — 36 кв.м. Цана — 100 тысяч даляраў», — гаворыцца ў аб’яве. Прадавец апісвае перавагі нерухомасці: вокны выходзяць на Савецкую вуліцу з аднаго боку і на фарны касцёл з другога, вялікая кухня, непраязны двор з паркоўкай, магчымасць перапланіроўкі і прыстойныя суседзі.

Як лічыць рыэлтар, на рынку жылой нерухомасці цэны за квадратны метр яшчэ не ўзляталі так высока. Ён сумняецца, што ўласнік зможа ажыццявіць такую дарагую ўгоду. Але калі яна ўсё ж адбудзецца, то можа стаць адной з самых дарагіх на рынку жылой нерухомасці ў Гродне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?