Пра гэта распавёў начальнік аддзялення крымінальнага вышуку Кастрычніцкага РАУС Гродна падпалкоўнік Вячаслаў Дземідовіч.

У Гродне абакралі кватэру. Міліцыя ў ходзе аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў высветліла, што 7 тыс. даляраў і 500 тыс. беларускіх рублёў скраў 20-гадовы сын.

Некалькі месяцаў таму ён ажаніўся і пераехаў жыць у іншае месца, але па-ранейшаму меў ключ ад бацькоўскай кватэры. Падчас аднаго з візітаў у бацькоўскай хаце нікога не было.

Ведаючы, дзе схаваны грошы, малады чалавек забраў з тайніка усё, што там было, пасля чаго раскідаў рэчы, каб імітаваць крадзеж.

Міліцыянеры адразу звярнулі ўвагу, што пры «афармленні крадзяжу» нешта не стыкуецца. Хутка пад падазрэнне і трапіў малады чалавек, які прызнаўся ў зробленым. Вядома, што да крадзяжу пад рознымі падставамі ён рэгулярна выманьваў у бацькоў грошы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?