Нацыянальны банк дазволіў акцыянернаму камерцыйнаму Маскоўскаму абласному банку (ААТ «Масаблбанк», Расія) адкрыць сваё прадстаўніцтва ў Беларусі. Адпаведная пастанова ад 16.11.2012 года № 582 прынятая праўленнем галоўнай банкаўскай установы Беларусі.

Як паведамілі ва ўпраўленні інфармацыі Нацбанка, прадстаўніцтва адкрываецца па рашэнні Савета дырэктараў «Масаблбанка» для вывучэння магчымасцей далейшага развіцця гандлёва-эканамічных сувязей паміж дзвюма краінамі, а таксама для ўдасканалення сеткі карэспандэнцкіх адносін банка.

На тэрыторыі Беларусі зарэгістравана дзевяць прадстаўніцтваў замежных банкаў з Расіі, Германіі, Літвы, Латвіі і Міждзяржаўнага банка.

Маскоўскі абласны банк працуе на рынку больш чым 20 гадоў. Уласны капітал, паводле звестак на 1 лістапада 2012 года, складае 7,1 млрд. расійскіх рублёў. Мае больш чым 300 падраздзяленняў у рэгіёнах.

Старшынёй Савета дырэктараў «Масаблбанка» з’яўляецца Генадзь Селязнёў, які быў кіраўніком Дзярждумы РФ другога і трэцяга склікання (1996–2003).

Больш чым 99% акцый «Масаблбанка» належыць ААТ «РФК» (Рэспубліканская фінансавая карпарацыя, акцыянеры Аляксандр Мальчэўскі і Віктар Янін).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?