А адбылося ўсё ў 1995 годзе. Юрка Астапчук, Марк Зрайкоўскі і Багдан Місеюк арганізоўваюць ансамбль і называюць яго «Прымакі».

У 1996 годзе з’явілася першая касета з назвай «Ясная зорка». На самых вядомых польскіх радыёстанцыях гучаць «Прымакі». Ансамбль дае першыя канцэрты з вялікім поспехам. Расце папулярнасць ансамбля. Ансамбль «Прымакі» бярэ ўдзел ва Усепольскім фестывалі «Беларуская песня» у Беластоку і займае першае месца.

У 1998 годзе выходзіць другая касета з назвай «Цыганка». Хітамі становяцца песні «Лілея» і «Цыганка». Ансамбль на працягу года на тэрыторыях Польшчы і Беларусі дае каля 40 канцэртаў.

У 2000 годзе на музычным рынку з’яўляецца новая трэцяя касета з назвай «Братка-беларус». «Забава» і «Ляціць воран» — хіты гэтай касеты. Зноў займаюць 1 месца ва Усепольскім фестывалі «Беларуская песня» у Беластоку.

Новае стагоддзе і 2001 год — новая касета з назвай «Ты і я навекі» і адначасова альбом «Карнавал». Зноў 1-е месца на Усепольскім фестывалі «Беларуская песня» ў Беластоку.

У 2002 годзе з’яўляецца першы кампакт-дыск з назвай «Ты і я навекі».

У 2003 годзе ансамбль прыступае да студыйнай працы над новым музычным матэрыялам да касеты «Мой родны кут». Ансамбль атрымлівае Вышэйшую ўзнагароду культуры ад урада Рэспублікі Беларусь «Ганаровая грамата Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь».

У 2004 годзе ансамбль узнагароджаны прызам міністра абароны Польшчы.

У 2005 годзе фільм «Прымакі» рэжысёра Уладзіміра Бокуна атрымлівае 1-е месца на 1 Міжнародным Фестывалі Хрысціянскіх фільмаў і тэлепраграм «Магніфікат 2005».

Ансамбль за апошнія 10 годоў гастраляваў у Літве, Латвіі, Эстоніі, Славаччыне, Нямеччыне, Швецыі і Беларусі.

24 лістапада ў вялікай зале Філармоніі — а 19-й гадзіне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0