ААТ «Банк развіцця Рэспублікі Беларусь» возьме ўдзел у фінансаванні будаўніцтва футбольнага стадыёна ў Барысаве. Гэта прадугледжана пастановай Савета міністраў № 1063 ад 21 лістапада 2012 года, паведамляецца на сайце ўрада.

Згодна з дзяржаўнай праграмай развіцця футбола ў Беларусі на гэтую пяцігодку,

у Барысаве павінен быць пабудаваны стадыён з трыбунамі на 12 тысяч глядацкіх месцаў.
Тэрмін завяршэння будаўніцтва — 2013 год. У якасці крыніц фінансавання праекта раней былі прадугледжаныя сродкі мясцовага і рэспубліканскага бюджэтаў. Зараз да іх дабаўленыя і рэсурсы Банка развіцця Беларусі.
Іх аб’ёмы не называюцца.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?