Заўзятары хакейнага клуба «Дынама-Мінск» падвергліся нападу пасля матчу чэмпіянату КХЛ супраць піцерскага СКА (мінчане прайгралі ў авертайме 2:3).

«Мы чакалі каманду пасля сустрэчы, як нечакана падбеглі невядомыя і пачалі збіваць нашых хлопцаў.

Шмат каму разбілі насы. У аўтобусе разбіта шкло.
Мы звярнуліся па дапамогу да паліцыі, але яны не спрыяюць, не ідуць на дапамогу. Хто б гэта мог быць? Складана сказаць, але не выключана, што гэта фанаты футбольнага «Зеніта», — сказаў заўзятар «Дынама», які знаходзіцца цяпер у Санкт-Пецярбургу.

Як стала вядома, па медыцынскую дапамогу звярнуліся 3 чалавекі: 2 заўзятары мінчан і 1 прыхільнік піцерскага СКА.

Нагадаем, што нядаўна ў заўзятараў «Зеніта» паўстаў канфлікт з маскоўскім «Дынама». Прыхільнікі піцерскай каманды кінулі на поле петарду, якая параніла галкіпера супернікаў Антона Шуніна, за што «Зеніту» было залічана тэхнічнае паражэнне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?