«Як і кожны год, у лістападзе думкамі я пераношуся на Случчыну. Прыпамінаюцца дзесяць тысяч адважных Случчакоў, для якіх доля айчыны была важнейшай за ўсё іншае, уключна з жыцьцём. Прыпамінаецца аповесьць Васіля Быкава „На чорных лядах“. Калі Вы яшчэ ня чыталі яе, дык прашу, прачытайце» — зьвяртаецца Івонка Сурвіла.

«Сэрца баліць, бо варожая сіла ў канцы перамагла герояў.ды ня толькі перамагла іх, але і зьняволіла наш край на 70 гадоў і яшчэ ўсё ня можам яе пазбавіцца, — кажа старшыня Рады БНР.

— Але Случчакі тады ўжо — 92 гады таму — зразумелі цану волі, тады ўжо вырашылі, што яны хочуць жыць вольнымі на сваёй зямлі, і што яны здольныя абараніць яе ад дзікіх агрэсараў.

І прыпамінаючы іх адвагу ды іх веру ў БНР і ў свае сілы, сэрца напаўняецца любоўю, удзячнасьцю і надзеяй, што наш народ што наш народ знойдзе і сёньня ў сабе адвагу і сілу абараніць сваю Бацькаўшчыну ад новай пагрозы з Усходу».

Зварот Старшыні Рады БНР завяршаецца наступнымі словамі: «Дык ад імя Рады Беларускай Народнай Рэспублікі, віншую Вас, дарагія суродзічы, з угодкамі гэтай вялікай падзеі Ў жыцьці беларускага народу — Слуцкага Збройнага Чыну, бо yсе мы маем права ганарыцца ім. Усе мы Случчакі у гэты восеньскі месяц. Жыве Беларусь!»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?