Беларуска Аляксандра Герасіменя ў французскім Шартры заваявала срэбра чэмпіянату Еўропы на «кароткай вадзе» на дыстанцыі 50 м батэрфляем.

У фінальным заплыве беларуска паказала вынік 25,53 секунды, саступіўшы толькі датчанцы Жанет Отэсэн-Грэй (25,21 сек.).

Гэта другая ўзнагарода беларускай каманды на чэмпіянаце Еўропы ў Францыі. 22 лістапада бронзу эстафеты 4×50 м вольным стылем заваявала жаночая дружына ў складзе Юліі Хітрай, Аляксандры Герасімені, Аксаны Дзямідавай і Святланы Хахловай.

Чэмпіянат Еўропы скончыцца 25 лістапада.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?