Так, пры праверцы аднаго з рэзідэнтаў СЭЗ, вытворцы офісных крэслаў, устаноўлена, што ў першым паўгоддзі 2012 года паказчык экспарту ў яго складаў 40% (у папярэднія гады экспарт падаў і да 8%), а ў іншага рэзідэнта СЭЗ (вытворцы дзвярэй) — 36%.
Адначасова з выкананнем паказчыку экспарту Камітэт дзяржкантролю аналізуе і своечасовасць разлікаў за экспарт рэзідэнтамі СЭЗ прадукцыі. Так, у рэзідэнта СЭЗ, вытворцы дзвярэй, было ўстаноўлена непаступленне з 2008–2009 гадоў выручкі ад экспарту тавараў на 1,5 млн. расійскіх рублёў і 30,1 тыс. долараў ЗША. Аднак на працягу месяца пасля заканчэння праверкі Камітэта дзяржкантролю гэтыя сродкі паступілі ў добраахвотным парадку на рахункі прадпрыемства, у тым ліку 30,1 тыс. долараў было ўнесена наяўнымі грашамі.
Аналагічная сітуацыя склалася і ў рэзідэнта СЭЗ, які вырабляе офісныя крэслы: непаступленне з 2008–2010 гадоў выручкі ад экспарту тавараў склала 4,5 млн. расійскіх рублёў. Толькі ў ходзе праверкі прадпрыемствам было пададзена іскавая заява аб спагнанні доўгу. Пасля праверкі на рахунак прадпрыемства паступіла 170 тыс. расійскіх рублёў і актам узаемаразліку быў пагашаны доўг у суме 280 тыс. расійскіх рублёў. За непаступленне экспартнай выручкі КДК аштрафаваў прадпрыемства на 452 млн. беларускіх рублёў.Марына Носава, БелаПАН