«Мяркую, улады павінны памілаваць усіх, хто знаходзіцца ў турме пасля падзей у дзень прэзідэнцкіх выбараў 19 снежня 2010 года»,
— заявіў намеснік старшыні Ліберальна-дэмакратычнай партыі Алег Гайдукевіч 26 лістапада на прэс-канферэнцыі ў Мінску.

«Гэта быў бы добры крок: улада прадэманстравала б сваю сілу. Ніякай небяспекі палітзняволеныя для ўлад не ўяўляюць», — упэўнены ён.

Гайдукевіч мяркуе, што апазіцыя 19 снежня 2010 года «зрабіла глупства: павяла народ туды, куды было нельга».

«Наўрад ці гэты дзень будзе значным для гісторыі. Ішлі на плошчу без канкрэтнага плана. У выніку падставілі народ пад палкі, дубіны, справакавалі канфлікт», — канстатаваў палітык.

Пры гэтым Гайдукевіч адзначыў, што і ўлады тады «маглі дзейнічаць мякчэй».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?