«Наша Ніва»: Існуе думка, што любыя спробы цэнзураваць Інтэрнэт ня маюць сэнсу – карыстальнікі раней ці пазьней знаходзяць магчымасьць абыходзіць перашкоды. Ці Вы згодныя з гэтай думкай? Ці можа цэнзура інтэрнэту быць эфэктыўнай?

Вецер Мэханічны: У тым і рэч – «раней ці пазьней». Першая перавага Інтэрэнту – магчымасьць звышапэратыўнага (!) інфармаваньня й інтэрактыўнага аддаленага кіраваньня інфармацыяй. Прыкладам, падзеі на памаранчавым кіеўскім майдане на 90% каардынаваліся праз Інтэрнэт. Таму мяркую, што часьцяком праз страту значнай долі апэратыўнасьці цэнзура можа быць эфэктыўная. Зь іншага боку, праявы «адваротнай рэакцыі» супраць уціску й цэнзуры здольныя прыцягнуць больш увагі да «забароненых сайтаў».

«НН»: Ці чакаецца ў сакавіку чарговая «кібэрвайна» накшталт той, якая адбылася на выбарах у верасьні 2001 году?

ВМ: Толькі прагноз. Дакладнай інфармацыі ня маю. А прагноз – чакаецца. Як супрацьстаяць ёй? Праз rss (сыстэма трансьляцыі/атрыманьня інфармацыі зь іншых сайтаў). Таксама празь месцы хуткага інтэрактыўнага абмену інфармацыяй (форумы, блёгі). Па вялікім рахунку, заблякаваць увесь бай/Інтэрнэт немагчыма з-за мноства праектаў у ім і простых магчымасьцяў утварэньня новых. Блякаваць можна толькі нейкія асноўныя сайты. Як бы тое ні было, Інтэрнэт ёсьць зараз і застанецца практычна адзіным «непадцэнзурным» інфармацыйным каналам.

Што такое RSS?

Як карыстацца RSS?

http://bielarusy.livejournal.com

RSS-стужка «Нашай Нівы»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0