Afn.by паведамляе, што 26 красавіка самалёта «Turkish Airlines», які зьдзяйсьняў першы чартэрны рэйс паміж Анталіяй і Менскам, не дазволілі пасадку ў беларускай сталіцы.
Борт быў вымушаны быў сесьці ў Маскве. Пасажыраў пасьля везьлі ў Мінск на аўтобусах.
У сваю чаргу, паводле зьвестак Afn.by Турцыя адмовілася прымаць рэйсы «Белавія» па прынцыпе ўзаемнасьці.
27 красавіка самалёт «Turkish Airlines» павінен выляцець зь Менску ў Анталію. Ці адбудзецца гэты рэйс – невядома. У раскладзе руху самалётаў у летні перыяд (з 24 красавіка да 27 кастрычніка), зьмешчаным на сайце кампаніі «Белавія», рэйсаў «Менск – Анталія –Менск» няма.
Канфлікт паміж авіякампаніямі пачаўся ў чэрвені 2005 году. Авіяцыйнае ведамства Турцыі ва ўльтыматыўнай форме прапанавала Беларусі ў тэрміновым парадку выдаць дазвол на чартэрныя палёты з Анталіі ў Менск турэцкай кампаніі «Turkish Airlines». У адваротным выпадку, турэцкі бок прыстрашваў ануляваць аналягічны дазвол для «Белавія».
Цяпер дыпялматычныя ведамствы дзьвюх краінаў вядуць перамовы.