Кавярня «Зерно» адчынілася сёлета.

Кавярня «Зерно» адчынілася сёлета.

Марыш адчыніць маленькі свечкавы заводзік, але не ведаеш, з чаго пачаць? Чытай парады маладых людзей, якія не пабаяліся асаблівасцяў мясцовага капіталізму. Бізнесовец — гэта гучыць горда, а галоўнае — цалкам рэальна.

Кірыл Будоўскі, уладальнік і дырэктар кавярні «Зерно».

— Перад тым як пачынаць справу, трэба абавязкова распрацаваць дакладны канцэпт таго, што вы збіраецеся рабіць. Разабрацца, што гэта будзе за кавярня, у чым яе сэнс, што яна дасць людзям. Калі самім складана — звяртайцеся да дасведчанага чалавека.

Добра, калі кавярня размяшчаецца не ў жылым доме, інакш трэба старацца пасля змены ціха і акуратна ўсё зачыніць.

Таксама памятайце: калі вы задумалі залу без афіцыянтаў, трэба будзе вельмі хутка ўсіх абслугоўваць. Прыйдзецца пабудаваць сістэму, пры якой усе могуць дапамагаць адно аднаму.

Давядзецца ўсе справы рабіць па чарзе: хтосьці будзе прымаць замовы, хтосьці варыць каву, хтосьці накладваць пірагі.

Кавярня — гэта месца, куды прыходзяць паразмаўляць, выпіць чаго-небудзь, пад’есці, таму не захапляйцеся асабліва правядзеннем канцэртаў і семінараў. Для такіх падзеяў патрэбная вялікая прастора, яны могуць і антырэкламу зрабіць, бо прыйдзе шмат людзей, і ўсе проста фізічна не змесцяцца. Тое ж і з закрытымі імпрэзамі: лепш іх не праводзіць, бо наведнікі заўсёды павінны мець магчымасць выпіць кубачак гарбаты або кавы і пад’есці.

Эдуард Сідарук, уладальнік кампаніі Epiсstar, якая распрацоўвае казуальныя гульні.

— У свой час я займаўся анімацыяй, пасля крызісу — фрылансіў. У 2010-м разам з напарнікам распачалі вытворчасць кампутарных гульняў пад платформы рознага кшталту. Праз два гады мы з ім развіталіся, тады і з’явілася кампанія Epiсstar. Зарэгістраваць юрыдычную асобу цяпер вельмі проста, мы карысталіся паслугамі юрыстаў, бо на самастойнае вывучэнне пытання проста не было часу.

Кваліфікаваныя кадры — аснова поспеху кампаніі. Таму трэба ўважліва разглядаць партфоліа будучых працаўнікоў, шукаць патэнцыйна нядрэнных маладых спецыялістаў, з якіх можна будзе зрабіць сапраўдных майстроў сваёй справы.
Што датычыць нас, мы шукаем людзей банальна праз tut.by.

Калі вы вырашылі атрымаць ад інвестараў грошы пад канцэпт праекта, будзьце падрыхтаваныя, што інвестарам можа не спадабацца ваша дэма-версія гульні, і яе давядзецца перарабляць. Цяпер наш асноўны партнёр і таксама наш выдавец — фабрыка гульняў Alawar. Калі ёсць жаданне рызыкаваць, можна і на свае грошы рабіць гульні — але раю гэта спрабаваць толькі пры наяўнасці добрага геймдызайнера і каманды.

На сённяшні момант мы выпусцілі гульню-квэст «Таямнічы парк» (Weird Park) у дзвюх частках. Наша мэтавая аўдыторыя — жыхары Паўночнай Амерыкі. Калі я буду арыентавацца на Беларусь, можна адразу зачыняццца. У нас не прынята набываць праграмнае забеспячэнне — народ карыстаецца пірацкімі версіямі. Аднак парталы з бясплатнай раздачай гульняў вельмі карысныя — на іх заўсёды шмат водгукаў.

Працяг гісторый чытайце па гэтай спасылцы.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?