Генпракуратура Літвы збіраецца ў бліжэйшы час адказаць на просьбу Беларусі аб прававой дапамозе ў расследаванні незаконнага перасячэння мяжы,

калі шведскія грамадскія актывісты [4 ліпеня] ўляцелі з Літвы ў паветраную прастору краіны на невялікім самалёце, скінуўшы некалькі сотняў мішак з лозунгамі за свабоду слова.

«У бліжэйшы час Генпракуратура адкажа. Адкажа тое, што і павінна адказаць ў мэтах выканання сваіх міжнародных абавязацельстваў і дамовы аб прававой дапамозе з Беларуссю», — сказаў у аўторак журналістам у сейме намеснік генпракурора Літвы Дарус Раўлушайціс.

Паводле яго слоў, падрыхтоўка адказу зацягнулася, бо трэба было сабраць матэрыял. Якім будзе змест адказу, намеснік генпракурора не сказаў.

«Звычайна такія рэчы не камэнтуюць, таму што гэта дадзеныя расследавання», — сказаў Раўлушайціс.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?