Жыхары Геалагічнай вуліцы ў Мінску выступаюць супраць будаўніцтва на ёй інтэрната для гастарбайтэраў. Чарговы сход жыхароў адбыўся 27 лістапада каля аб’екта, які будуецца па Геалагічнай вуліцы, 54, у мікрараёне Сцяпянка.
У сустрэчы таксама ўдзельнічалі прадстаўнікі грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду!» Юрый Ганчар і Таццяна Караткевіч.
Жыхары заяўляюць, што ўчастак зямлі на Геалагічнай вуліцы афіцыйна выдзелены для будаўніцтва двухкватэрнага жылога дома, зарэгістраванага на трох непаўналетніх дзяцей. «У рэальнасці ж рабочыя пры пачатку будаўніцтва гэтага дома расказалі жыхарам, што будуюць інтэрнат для замежных рабочых», — сказала Караткевіч.
Паводле яе слоў, каб даведацца, што ж
На сустрэчы жыхары адзначалі, што будаўніцтва інтэрната яшчэ больш абвострыць тыя праблемы, якія ёсць у жыхароў Сцяпянкі.«Калі тут будуць жыць 60 чалавек, то камунікацыі проста не вытрымаюць. Тут дагэтуль няма ліўневай каналізацыі, тут толькі сем гадоў таму правялі газ. Тут старыя электрасеткі — нават газавыя катлы, якія паставілі сабе людзі, аўтаматычна адключаюцца
«Мы не супраць таго, каб у гэтым доме жыла сям’я, няхай вялікая, няхай 10 чалавек.Не супраць, калі гэты будынак аддадуць мнагадзетным сем’ям, дзіцячаму дому. Няхай наладзяць тут любы сацыяльны аб’ект. Але галоўнае, няхай нам растлумачаць усё, і няхай па законе ўсё будуюць, а не нелегальны інтэрнат», — прадоўжыла яна.
Таццяна Караткевіч паведаміла, што запрашалі на сустрэчу дэпутата гарсавета па гэтай акрузе Сяргея Смольскага, а таксама дэпутата палаты прадстаўнікоў Валерыя Барадзеню, аднак яны на сустрэчу не з’явіліся.
Тым не менш падчас сустрэчы Смольскі патэлефанаваў Караткевіч, выслухаў яе інфармацыю аб будаўніцтве і заявіў, што ён «не ў курсе сітуацыі», аднак «на працягу двух дзён азнаёміцца з ёю». Смольскаму было прапанавана арганізаваць сустрэчу з жыхарамі Геалагічнай вуліцы найбліжэйшым часам у актавай зале любой бліжэйшай школы.