Баскетбольны клуб «Цмокi-Мiнск» 27 лістапада правёў матч чацвёртага тура групавога этапу Еўрачэленджа. У якасці суперніка выступаў французскі «Граўлен», які перамог з лікам 83:67.

Табліца групы «G»: «Граўлен» (Францыя) — 7 ачкоў (4 матчы), «Цмокi-Мiнск» — 6 (4), «Нансі» — 4 (3), «Апалон» (Кіпр) — 4 (3).

Па выніках двухкругавога турніру дзве лепшыя каманды групы выйдуць у 1/8 фіналу, піша Прессбол.

Нагадаем, што «Цмокі» таксама гуляюць у турніры Адзіная ліга ВТБ. Тут каманда ў шасці турах пацярпела 6 паразаў. 1 снежня "Цмокі" згуляюць у Рызе з ВЭФам. А наступны матч у Мінску 26 студзеня -- супраць "Лакаматыва-Кубань".

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0