Але традыцыйна зьмянілі маршрут.

Мінгарвыканкам даў дазвол на правядзенне ў Мінску першамайскай дэманстрацыі, аднак змяніў маршрут следавання ўдзельнікаў акцыі. Пра гэта БелаПАН паведаміў прэс‑сакратар Партыі камуністаў Беларускай (ПКБ) Сяргей Вазняк.

Паводле яго слоў, заяўнікам акцыі выступіў лідэр ПКБ Сяргей Калякін. Спачатку планавалася, што збор удзельнікаў пройдзе 1 мая ў 11.30 каля Акадэміі навук. У 12 гадзін пачнецца рух калоны па праспекце Незалежнасці, вуліцы Сурганава да парку Дружбы народаў, дзе павінны прайсці мітынг і масавыя гулянні.

«Тым не меней, Мінгарвыканкам дазволіў нам збор на вуліцы Карастаянавай, і ўжо адтуль — рух на плошчу Бангалор. Наколькі мне вядома, гэтае рашэнне будзе абскарджана ў судзе», — сказаў С.Вазняк.

С.Калякін паведаміў БелаПАН, што ён цяпер знаходзіцца не ў Мінску і рашэнне Мінгарвыканкама яшчэ не атрымаў. Лідэр ПКБ не выключыў магчымасці абскарджання рашэння сталічных уладаў у судзе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?