Тралейбус паварочваў на дыспетчарскую станцыю «Дружная». У гэты момант яго пратараніў БМВ.

Па словах відавочцаў аўтамабіль ехаў на вялікай хуткасці і не паспеў затармазіць на чырвонае святло. Па словах супрацоўнікаў ДАІ, якія працуюць на месцы здарэння кіроўца і пасажыр аўто жывыя, таксама няма ахвяраў у тралейбусе.

Але ёсць пацярпелыя. На месца падзеяў прыбылі два аўтамабілі хуткай дапамогі.
Паводле слоў кіроўцы тралейбуса, БМВ ехаў на чырвонае святло. Кіроўца БМВ сцвярджае, што не памятае, якое менавіта святло гарэла на святлафоры.

Ад гэтага ў бок ДС «Дружная» па вуліцы Талстога ўтварыўся вялікі затор з тралейбусаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?