У чацьвер, 3 траўня, на сядзібе Партыі БНФ адбудзецца прэзэнтацыя кнігі Аляксандра Адзінца «Паваенная эміграцыя: скрыжаванні лёсаў», выпушчанай у выдавецкай сэрыі ЗБС «Бацькаўшчына».

700-старонкавы том складаюць успаміны 73‑х прадстаўнікоў беларускай дыяспары, якія па волі лёсу апынуліся ў розных краінах свету.

У прэзэнтацыі бяруць удзел аўтар кнігі, Вольга Іпатава, Эдуард Акулін, Генадзь Бураўкін ды інш.

* * *

3 траўня. 18.00. Сядзіба БНФ (Менск, пр. Машэрава, 8 (был. Варвашэні), ст. метро «Плошча Перамогі»)

Уваход вольны

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?