У чарговым матчы рэгулярнага чэмпіянату Кантынентальнай хакейнай лігі «Дынама» ў Мінску прайграла аўтсайдару чэмпіянату «Аўтамабілісту» (Екацярынбург) — 3:6 (2:1, 0:4, 1:1).

Гэта пятая запар параза «Дынама». Прычым апошнюю перамогу «зубры» атрымалі якраз над «Аўтамабілістам», было гэта ў гасцях 2 лістапада.

«Дынама» з 33 баламі пасля 29 гульняў займае 11-ы радок у Заходняй канферэнцыі на 5 балаў адстаючы ад зоны плэй-оф.

***

Наступны матч каманда згуляе ў Мінску 30 лістапада супраць «Металурга» Магнітагорск.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?